навіны

У Белдзяржфілармоніі глядачка выкрыкнула «Слава Украіне!» падчас рок-оперы з ЛНР

Рок-опера «Распятае юнацтва» Луганскага акадэмічнага музычна-драматычнага тэатру імя М. Галубовіча. Фота: bobruisk.gov.by
Рок-опера «Распятае юнацтва» Луганскага акадэмічнага музычна-драматычнага тэатру імя М. Галубовіча. Фота: bobruisk.gov.by
podpis źródła zdjęcia

23 сакавіка на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся паказ рок-оперы «Распятае юнацтва» ў выкананні тэатру з самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі. Пасля выступлення адна з прысутных у зале жанчын выкрыкнула «Слава Украіне!». Верагодна, яе затрымалі сілавікі.

Пра гэты інцыдэнт паведаміла прапагандыстка Ксенія Лебедзева, якая сцвярджае, што глядачка нібыта перашкодзіла цёпламу прыёму актораў у Менску, піша «Зеркало».

,,

«Людзі пляскалі ў ладкі са слязьмі, уражаныя тым, што пабачылі і як было выканана… і тут жанчына з кароткай стрыжкай і ў фіялетавай кофце пачала крычаць: "Слава Украіне!" Ёсць дзясяткі сведак гэтай жахлівай правакацыі», – напісала Лебедзева ў сваім Telegram-канале ўвечары 23 сакавіка.


Яна таксама апублікавала фотаздымак жанчыны, назваўшы яе нацысткай, і заклікала сваіх падпісчыкаў распаўсюджваць інфармацыю пра яе асобу. Пад допісам набегла шмат каментатараў з абразамі на адрас жанчыны і патрабаваннем, каб сілавікі тэрмінова яе затрымалі.

Абноўлена. Верагодна, жанчына затрыманая. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў Вадзім Гігін. «Бандэраўку знайшлі. Пакаранне непазбежнае. Сістэма працуе. Ніякім экстрэмістам не дадзім узняць галавы», напісаў прапагандыст, які адначасова з'яўляецца дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэтае паведамленне таксама было апублікавана ў адным з каналаў сілавікоў.

Рок-опера «Распятае юнацтва» прысвечаная моладзевай падпольнай арганізацыі «Маладая гвардыя», якая дзеяла з 1942 года ў акупаваным нацыстамі Краснадоне (цяпер гэта акупаваная расейскімі войскамі тэрыторыя Луганскай вобласці).

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10