25 сакавіка вольныя і незалежныя беларусы адзначаюць Дзень Волі – гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), што адбылося ў 1918 годзе. У 2025 годзе бліжэйшыя да свята выходныя прыпалі на 22–23 сакавіка, таму многія беларусы замежжа вырашылі выйсці на шэсці і адсвяткаваць яго загадзя – у нядзелю.