навіны

Як прывезці ў Беларусь расліны і насенне? Тлумачаць мытнікі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Нешта можна прывезці без дакументаў, але большасць – з дакументамі ці ўвогуле пад забаронай.

Без суправаджэння фітасанітарных сертыфікатаў можна прывезці ў Беларусь «прадукцыю высокай фітасанітарнай рызыкі» агульнай вагой не больш за 5 кг, а таксама дыні, кавуны, гарбузы ў колькасці не больш за адну штуку, зрэзаныя кветкі ў колькасці не больш за тры букеты.


Да прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі адносяцца гародніна (памідоры, агуркі, баклажаны, кабачкі і г. д.), садавіна (яблыкі, абрыкосы, грушы, кавуны, дыні, персікі і інш.), грыбы (і культываваныя, і дзікарослыя), зеляніна.


А вось пры ўвозе ўсіх астатніх раслінаў трэба перасякаць мытню праз чырвоны калідор, дэклараваць тавар і праходзіць каранцінны, фітасанітарны і мытны кантроль.


Фітасанітарныя сертыфікаты выдаюць спецыяльныя органы для каранціну раслінаў краіны-экспарцёра (рээкспарцёра), незалежна ад вагі тавару.


Але ўсё гэта не датычыць прывозу раслінаў з краінаў Еўразвязу: пасля папаўнення спісу санкцыйных прадуктаў (Дадаткі XVIII і XXV ад 29 чэрвеня 2024 года) летам мінулага года туды трапілі амаль усе расліны, кветкі, насенне, карэнні і саджанцы.


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10