Але рэпер наўрад ці пра гэта ведае: ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тур 2025 года ўвогуле няма.
У Беларусі пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра небывалую падзею – канцэрт Эмінэма ў Менску. На адмыслова створаным сайце нават указана дата выступлення – 12 ліпеня 2025 года на Нацыянальным футбольным стадыёне.
На сайце, што не мае нічога агульнага з артыстам, ужо прадаюцца квіткі коштам ад 125 да 1500 долараў. А вось на афіцыйным сайце Эмінэма няма ніякай інфармацыі пра тур у 2025 годзе. Акрамя таго, ніякіх каментароў наконт магчымага туру спявак не даваў.
Такім чынам, на жаль, гэта чарговы падман: сам Slim Shady пра гэта нічога не ведае. Акрамя таго, выступу зоркі ў Менску чакаць не варта хаця б таму, што ён адкрыта падтрымаў Украіну ў 2022 годзе.
