Драма ў Берасцейскай вобласці: мужчына, які даўно з'ехаў з краіны, даведаўся, што ягоная былая жонка нарадзіла дзіця.
Камітэт судовых экспертызаў у Берасцейскай вобласці паведамляе, што мясцовы жыхар пасля разводу ў 2007 годзе зʼехаў з Беларусі, не дачакаўшыся дакументу аб скасаванні шлюбу.
У Беларусь ён вярнуўся ў 2024 годзе, каб завяршыць афіцыйную працэдуру разводу, бо найбліжэйшым часам планаваў зноў ажаніцца. Аднак яго чакаў «сюрпрыз» – запазычанасць у аліментах. Аказалася, у 2007 годзе былая жонка нарадзіла дзіця, а ў графе «бацька» запісала ягоныя звесткі.
Мужчына засумняваўся ў бацькоўстве і звярнуўся па генетычную экспертызу. У выніку эксперты прыйшлі да высновы, што біялагічнае сваяцтва з дзіцём выключана, пасля чаго адмянілі выканаўчую вытворчасць датычна аліментаў.
Тэса Анэйда / belsat.eu