Карціна «Вясновыя кветкі», якую Марк Шагал напісаў у 1930 годзе, зробіцца адным з топ-лотаў аўкцыёну сучаснага мастацтва ад «Sotheby's».
Аўкцыён распачнецца 29 сакавіка. Працу Марка Шагала папярэдне ацэньваюць у $ 2,9–3,6 мільёна, аднак выніковы кошт можа быць значна вышэйшы.
За 97 гадоў свайго жыцця самы вядомы мастак – нарадзінец Беларусі напісаў дзясяткі тысяч карцінаў, аднак самымі дарагімі для калекцыянераў лічацца карціны ранняй творчасці. Карціна «Вясновыя кветкі» належыць да другога пераломнага перыяду ў творчасці мастака. Шагал успамінаў, што яго ўразілі кветкі, якія ён упершыню ўбачыў у французскім Тулёне. Эксперты адзначаюць, што карціна Шагала аб'ядноўвае самыя знакавыя матывы ў творчасці мастака: кветкі, скрыпку і фігуры ў небе.
На гэтым аўкцыёне таксама прадаюцца карціны Пісара, Пікаса і Рэнуара, але іх ацэначны кошт ніжэйшы.
Дарэчы, у 2022 годзе ў тым жа Гон-Конгу спадчыннікі Шагала прадалі 20 ягоных карцінаў, самая дарагая з іх – «Мастак і закаханая пара ў трох колерах»1979 года – пайшла з малатка больш чым за $ 2 млн. Таргі агулам прынеслі крыху менш за $ 13 млн, усе 20 карцінаў былі прададзеныя.
Тэса Анэйда / belsat.eu