Лукашэнка схаваў пад выглядам інаўгурацыі залатое вяселле

Інаўгурацыя прызначаная на 25 сакавіка не проста так. Усё праз залатое вяселле Лукашэнкі. Першая лэдзі Беларусі Галіна Лукашэнка вяртаецца ў Менск? Як там беларускі электрамабіль, смартфон і гуманоідныя робаты? Глядзіце «Навіны з будучыні» з Вольгай Старасцінай.


У 2025 годзе ў Лукашэнкі – дзве грандыёзныя падзеі: інаўгурацыя і… залатое вяселле. Сям’і Аляксандра і Галіны Лукашэнкаў спаўняецца паўстагоддзя.

50 гадоў таму малады і амбітны Лукашэнка пашлюбіўся не з простаю вясковаю дзяўчынаю Галяй – а з дачкою намесніцы дырэктара школы, дзе вучыўся. Але як толькі стаў прэзідэнтам, дык адразу Галю пакінуў.

Пра Галіну Радзівонаўну, якая нарадзіла яму двух асілкаў, нават згадкі няма ў афіцыйнай біяграфіі Лукашэнкі: пра сыноў і шматлікіх унукаў ёсць, а пра афіцыйную жонку – ні слова. У чым жа справа? Глядзіце новае выданне «Навінаў з будучыні» з Вольгай Старасцінай.

belsat.eu