навіны

Навукоўцы вызначылі імаверных сваячак Еўфрасінні Полацкай

Кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту Вольга Емяльянчык.
Кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту Вольга Емяльянчык. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

Беларускія і расейскія навукоўцы ў выніку супольнага даследавання парэшткаў, знойдзеных на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, вызначылі, што яны належалі жанчынам, якія з высокай доляй імавернасці былі блізкім сваячкамі славутай беларускай святой Еўфрасінні Полацкай.

Даследаванні з 2020 года вялі Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Інстытут этнаграфіі і антрапалогіі імя Міклуха-Маклая Расейскай акадэміі навук. 


Падчас археалагічных работ на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку былі знойдзеныя саркафагі з некалькімі жаночымі чарапамі.

,,

«Марфалогія іх указвала: гэтыя жанчыны не зусім падобныя да насельніцтва, пахаванага ля сценаў храму ў XVII – XVIII стагоддзях. Але ці магчыма тады датаваць чарапы ХІІ стагоддзем? Калі так, яны маглі б належаць прадстаўнікам княскага роду Рагвалодавічаў-Рурыкавічаў. То бок, быць роднай крывёю для прападобнай Еўфрасінні», – распавяла кандыдатка біялагічных навук, дацэнтка кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту Вольга Емяльянчык.


Belsat

Еўфрасіння Полацкая. Самая вядомая жанчына Беларусі запланавала свой лёс

Belsat.eu

У 2020 годзе даследчыкі знайшлі ў храме закрыты саркафаг XII стагоддзя з добра захаваным жаночым шкілетам. Навукоўцы правялі параўнальны генетычны аналіз шкілету і чарапоў, які паказаў, што ўсе гэтыя жанчыны былі звязаныя паміж сабою блізкім роднасным сваяцтвам – на ўзроўні «маці – дачка – сястра».


Вольга Емяльянчык лічыць магчымым, што знойдзеныя жанчыны – сваячкі Еўфрасінні Полацкай. У пацверджанне гіпотэзы даследчыца спасылаецца на біяграфію святой, у якой распавядаецца, што за ёй манаства прынялі ейныя родная і стрыечная сёстры, а таксама пляменніцы.


Адмыслоўцы аднавілі выгляд жанчын: аказалася, што ўсе яны мелі светлыя валасы і блакітныя вочы. Такі фенатып, на думку даследчыкаў, можа сведчыць пра скандынаўскае паходжанне прадстаўніц роду Рурыкавічаў-Рагвалодавічаў, з якога паходзіла Еўфрасіння.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10