навіны

Расея абстраляла Запарожжа – загінула сям’я

Наступствы абстрэлу ў Запарожжы
Наступствы абстрэлу ў Запарожжы 21 сакавіка 2025 года. Фота: МУС Украіны
podpis źródła zdjęcia

Увечары 21 сакавіка расейскія войскі нанеслі ўдар беспілотнікамі «Shahed» па Запарожжы. У выніку 12 атак дронаў былі пашкоджаныя шэсць шматпавярховікаў, прыватны дом, дзіцячы садок, рэстаран. Загінула сям’я з трох чалавек. 13 асобаў параненыя, сярод іх немаўля.

Загінулыя – 14-гадовая дзяўчынка і ейныя бацькі. 41-гадовы бацька і дачка памерлі на месцы. Маці даставілі ў лякарню, за ейнае жыццё лекары змагаліся больш за 10 гадзінаў, аднак жанчына памерла, паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.


13 чалавек атрымалі раненні. Сярод іх – немаўля з кантузіяй у стане сярэдняй ступені цяжкасці.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10