навіны

«Падымаем пытанне ўключэння ў спісы на абмен». Ціханоўская – пра беларускіх ваяроў у палоне

Нашыўка з бел-чырвона-белым сцягам беларускага ваяра ва Украіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нашыўка з бел-чырвона-белым сцягам беларускага ваяра ва Украіне. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Святлана Ціханоўская выказалася з нагоды 1000 дзён палону беларускіх добраахвотнікаў і апавяла, што робіцца, каб іх вызваліць.

26 чэрвеня 2022 года беларускія ваяры з палка Каліноўскага трапілі ў пастку пад Лісічанскам. Іхны камандзір Іван «Брэст» Марчук загінуў. Некалькі байцоў зніклі без вестак, а двое – Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў – трапілі ў расейскі палон.

,,

«1000 дзён – гэта бясконца доўгі час у няволі. Менавіта столькі нашыя добраахвотнікі Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў застаюцца ў расейскім палоне. Ні сябры, ні сем’і не ведаюць, у якіх умовах трымаюць беларусаў. Ці атрымліваюць яны ежу і ваду. Ці маюць магчымасць спаць без страху за жыццё. Ці ведаюць яны, што пра іх памятаюць, чакаюць… Адзінае, што вядома, гэта тэрмін, да якога Яна Дзюрбейку прысудзіў суд самаабвешчанай ДНР – 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму», – гаворыцца ў заяве Ціханоўскай.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belwarriors / Telegram

Украінцы ўзнагародзяць полк Кастуся Каліноўскага

навіны

Паводле кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, беларускія дэмакратычныя сілы сістэматычна ўзнімаюць пытанне ўлучэння беларускіх добраахвотнікаў у спісы на абмены праз Міністэрства замежных справаў Украіны і Вярхоўную раду.


«Я вельмі спадзяюся, што хутка яны атрымаюць шанец на вяртанне. Калі ласка, падтрымлівайце нашых добраахвотнікаў, – кажа Ціханоўская. – <…> Гэтая вайна – побач. Гэтая вайна – тут і цяпер. І як бы балюча ні было ўсведамляць яе жах, трэба глядзець праўдзе ў вочы. Трэба намагацца не згубіць спачування і салідарнасці. Трэба памятаць пра тых, хто цяпер у палоне, на фронце, у беларускіх турмах – і падтрымліваць іх і іхныя сем’і, нават маленькімі дзеяннямі. Бо маўчанне і абыякавасць – гэта тое, чаго хоча і на што спадзяецца вораг. А нашая сіла – у еднасці».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10