Ва Украіне зацверджанае Палажэнне аб сістэме спецыяльнай тэлерадыётрансляцыі, згодна з якім тэле- і радыёсігналы з Беларусі будуць заблакаваныя. Пра гэта паведаміў прадстаўнік украінскага ўраду ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мэльнычук.
«Сістэма спецыяльнай тэлерадыётрансляцыі прызначаная для блакавання сігналаў наземнай тэлевізійнай трансляцыі і радыётрансляцыі ў FM-дыяпазоне радыёчастот, якія распаўсюджваюцца з тэрыторыі РФ, Рэспублікі Беларусь і прыднястроўскага рэгіёну Рэспублікі Малдова, а таксама з тэрыторыяў, на якіх вядуцца (вяліся) баявыя дзеянні, або з часова акупаваных РФ тэрыторыяў, вызначаных загадам Міністэрства развіцця», – напісаў Тарас Мэльнычук.
Апрача таго, Кабінет міністраў Украіны спыніў дзеянне пагаднення з расейскім урадам аб супрацоўніцтве ў галіне сувязі. Гэтае пагадненне было падпісанае ў Кіеве яшчэ ў 1993 годзе.
Арсен Рудэнка belsat.eu