З сакавіка па травень у Беларусі праходзіць прызыў на вайсковую службу. Адбываецца гэта ва ўмовах, калі краіна ўсё мацней прывязваецца да Расеі, якая ваюе з Украінай і плануе супольныя з беларускім войскам вучэнні сёлета. Пры гэтым легальных магчымасцяў не служыць у беларусаў усё менш. «Белсат» з дапамогай экспертаў паспрабаваў адказаць на пытанні, наколькі бяспечна сёння служыць у Беларусі. І што рабіць тым, хто непакоіцца, што яго могуць паслаць пасля на вайну.