навіны

Франак Вячорка аддае свой гадзіннік за данат на «добрую беларускую справу»

Гадзіннік Франака Вячоркі
Гадзіннік Франака Вячоркі. Фота: facebook.com/viachorka
podpis źródła zdjęcia

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка аддае свой дарагі гадзіннік таму, хто зробіць найбольшы данат на «добрую беларускую справу, дапамогу палітвязням, нашым ваярам ва Украіне ці ветэранам». Пра гэта палітык паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Каб паўдзельнічаць у аўкцыёне, трэба напісаць пад пастом Франака Вячоркі ці яму ў прыватныя паведамленні, колькі вы гатовыя ахвяраваць, каб атрымаць гадзіннік.

«Вы самі можаце выбраць – публічным ці ананімным будзе вашае ахвяраванне, а таксама які беларускі збор, каму, дзе (на “BYSOL”, ці на іншых пляцоўках, дзе есць зборы на беларусаў і беларусак).


Для мяне гэты гадзіннік быў падарункам, таму стартавы кошт – вашая першая стаўка.


Пераможа найвышэйшая стаўка на 23.59 (СЕТ), 25.03.2025. Гадзіннік будзе перададзены пераможцу пасля пералічэння заяўленага даната», – піша Вячорка.

Напярэдадні аўкцыёну «Белсат» спытаў у дарадцы Святланы Ціханоўскай, ці прадаў ён свой гадзіннік дзеля дабрачыннасці, як планаваў зрабіць у жніўні 2024 года. Гадзіннік мусіў быў разыграны падчас другога марафону салідарнасці ў кастрычніку 2024 года, але падзея была адкладзеная і пакуль не адбылася.

Вячорка адказаў «Белсату», што «аўкцыёнамі не займаецца».

,,

«Я яго перадаў [падчас арганізацыі марафону. – Заўв. рэд.] даўным-даўно. Гадзіннік у бяспецы, ляжыць у сейфе з іншымі лотамі. Чакае на аўкцыён», – сказаў «Белсату» палітык.


Кошт гадзінніка Франака Вячоркі «Omega» можа дасягаць $ 9200.

«Мне яго падараваў чалавек, які вельмі шмат спрычыніўся да беларускай справы, займаўся і да 2020 года, і пасля 2020-га адраджэннем беларускіх мясцінаў. Многія яго ведаюць таксама. Ну ён, пабачыўшы, напэўна, што ў мяне няма гадзінніка, проста зняў свой з рукі і сказаў: вось табе, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь», – расказаў Франак Вячорка «Белсату» летась у сакавіку.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10