навіны

СК пагражае беларусам за ўдзел у акцыях на Дзень Волі. Вось як засцерагчыся

img
Удзельнік Маршу беларусаў у Варшаве, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: NurPhoto via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Следчы камітэт спрабуе дацягнуцца да беларусаў у выгнанні і пагражае прыцягненнем да адказнасці за ўдзел у акцыях за мяжою, прымеркаваных да Дня Волі. Аднак у людзей ёсць магчымасць ускладніць дэананімізацыю: на дэманстрацыі можна прыйсці з схаваным тварам.

Следчы камітэт 21 сакавіка адсправаздачыўся, што працягвае расследаванне крымінальнай справы, заведзенай пасля студзеньскіх акцыяў беларускіх дыяспараў з нагоды прэзідэнцкіх «выбараў». СК чамусьці называе гэтыя пратэсты антыбеларускімі, хаця ўдзельнікі выступалі не супраць Беларусі, а супраць Аляксандра Лукашэнкі і той падзеі, якую ўлады назвалі «выбарамі прэзідэнта».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)

Вы палітэмігрант і на вашую маёмасць наклалі арышт? Можаце ўжо не плаціць за камуналку

навіны

СК сцвярджае, што ў гэтай справе 400 падазраваных.


«У месцах рэгістрацыі і на аб'ектах рэальнай уласнасці дэананімізаванага экстрэмісцкага актыву праведзеныя ператрусы. Выяўляецца маёмасць і нерухомасць, на якія накладаецца арышт для забеспячэння пакрыцця нанесенай дзяржаве шкоды», – заявілі ў камітэце.


Як менавіта акцыі беларусаў у выгнанні нашкодзілі дзяржаве, ведамства не ўдакладніла, аднак прыгразіла, што і надалей будзе чыніць пераслед за ўдзел у дэманстрацыях за мяжою. Новая нагода – імпрэзы, прымеркаваныя да Дня Волі. Гэтае свята – гадавіну абвяшчэння незалежнасці нашай першай нацыянальнай дзяржавы – Следчы камітэт назваў «гэтак званым Днём Волі», а акцыі, што плануюцца, – «чарговымі замежнымі сходкамі». 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Як адзначаць Дзень Волі за межамі Беларусі: #БНР107 ад Беластоку да Сіетлу

Шуфлядка

«Праваахоўнікамі будуць прааналізаваныя звесткі пра патэнцыйных і фактычных удзельнікаў гэтых імпрэзаў з мэтаю ідэнтыфікацыі іх асобаў і далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці, у тым ліку з выкарыстаннем механізму спецыяльнага вядзення. Дзеянням кожнага будзе дадзеная прынцыповая прававая ацэнка», – паабяцаў СК.


Высветліць асобу сілавікам будзе складаней, калі схаваць твар. Напрыклад, у Польшчы, дзе цяпер жыве найбуйнейшая беларуская дыяспара, закон дазваляе прыходзіць на публічныя акцыі ў масках, сказалі карэспандэнту «Белсату» ў прэс-службе варшаўскай паліцыі:

,,

«Аніякіх абмежаванняў і, адпаведна, аніякіх правілаў на гэты конт няма. Вы можаце свабодна прыходзіць і сыходзіць, калі вам захочацца. Галоўнае – не здзяйсняць злачынстваў або правапарушэнняў».


Адзінае, як адзначыў суразмоўца, паліцыянты, якія забяспечваюць парадак, маюць права спраўдзіць асобу любога ўдзельніка акцыі, таму на іхнае патрабаванне твар давядзецца адкрыць для правярання.


Дарэчы, і ў Літве, дзе таксама запланаваныя імпрэзы з нагоды Дня Волі, не забаронены ўдзел у акцыях з схаваным тварам. У мэрыі Вільні ўдакладнілі карэспандэнту «Белсату», што на дэманстрацыі нельга прыходзіць у вайсковай форме, касках і бронекамізэльках, з алкаголем і зброяй. Пры гэтым паліцыя ўмяшаецца, калі ўдзельнікі схаваюць твары дзеля здзяйснення правапарушэнняў:

,,

«Паліцыянты могуць спыніць публічную акцыю, калі ўдзельнікі хаваюць твар пад маскамі або маскуюцца іншым чынам, калі гэта сведчыць пра іх гатовасць здзейсніць злачынства».


Такім чынам, калі акцыя мірная, то ніякіх праблемаў з удзельнікамі ў масках не будзе.


Прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў «BELPOL» Уладзімір Жыгар у каментары «Белсату» параіў беларусам, якія плануюць прыйсці на імпрэзы, надзяваць галаўныя ўборы, выкарыстоўваць шалікі, маскі і сонцаахоўныя акуляры, каб ускладніць распазнаванне твару:

,,

«Варта асабліва падазрона ставіцца да розных прапановаў у інтэрнэце, калі просяць зрабіць здымкі на мітынгах для нейкай ініцыятывы, структуры або медыя. Гэта можа быць правакацыяй рэжыму з мэтаю дэананімізацыі ўдзельнікаў імпрэзаў».


Прэм’ера прапагандысцкага фільму «Чужое неба» ў кінатэатры. Менск, Беларусь. 18 сакавіка 2025 года. Фота: Эвелина Бурбуть / Мінская праўда

Фільм БТ «Чужое неба» – далёка не першы такі пранк. Што рабіць, калі вам нібы піша журналіст

Шуфлядка

Раней сталася вядома, што інаўгурацыю Лукашэнкі прызначылі акурат на Дзень Волі, 25 сакавіка. Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская на гэта заявіла, што цырымонія не зробіць палітыка легітымным, а акцыі, якія беларусы зладзяць па ўсім свеце, будуць нагодаю «гучна сказаць, што Лукашэнка – злачынец»:


«Гэта свята нашай незалежнасці і нашага супраціву дыктатуры. Мы скажам гучна, што Лукашэнка – не прэзідэнт, ён злачынец, які захапіў уладу. Мы нагадаем свету пра нашых палітвязняў і нашае змаганне. Беларусь абавязкова будзе вольнай».


Ціханоўская таксама падкрэсліла, што інаўгурацыя без выбараў – пустая фармальнасць. «Яго [Лукашэнкі] не прызнаюць ні беларусы, ні міжнародная супольнасць. Ягоны рэжым працягвае трымацца выключна на рэпрэсіях, страху і падтрыманні Крамля, прадаючы суверэнітэт нашай краіны ў абмен на падтрыманне сваёй незаконнай улады», – падсумавала абраная прэзідэнтка.


Дар'я Форман, Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10