навіны

Беларускія традыцыі, здароўе і... коцікі – у новым эфіры «Раніцы з «Белсатам»

«Раніца з «Белсатам». Вядоўцы Аліна Коўшык і Анатоль Шырвель
«Раніца з «Белсатам». Вядоўцы Аліна Коўшык і Анатоль Шырвель. Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Уключайце «Раніцу з «Белсатам» у суботу а 9:00. Паразмаўляем пра здароўе, культуру, цікавыя гістарычныя факты і жыццё беларусаў за мяжой.



Ці варта рабіць прышчэпку ад віруса папіломы чалавека? На гэтае пытанне адкажа доктар Станіслаў Салавей.

Таксама разгледзім адзін з найпрыгажэйшых беларускіх строяў – калінкавіцкі – і высветлім, чым ён адметны.

Зазірнем у жыццё беларускага таксіста ў Польшчы і паслухаем ягоныя гісторыі. А яшчэ натхнімся энергіяй пенсіянеркі-блогеркі Аляксандры Ханевіч, упэўненай, што жыццё пасля шасцідзесяці толькі пачынаецца!

Акторка Дар’я Новік раскажа, як праца з голасам можа змяніць чалавека і даць яму больш упэўненасці. Пагартаем разам старонкі ўнікальнага беларускага календара, які ствараўся 30 гадоў, і даведаемся, якія падзеі звязаныя з сённяшнім днём. А каманда «Вусоў Скарыны» правядзе нас праз цікавыя культурныя знаходкі.

Далучайцеся да эфіру і сустракайце «Раніцу з «Белсатам»!


belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10