Цэны на маторнае паліва на АЗС Беларусі паднімуцца на 2 капейкі з 22 сакавіка. Пра гэта паведамляе «Белнафтахім».
Цэны будуць наступнымі:
- бензін АІ-92-К5-Еўра – 2,38 рублёў;
- бензін АІ-95-К5-Еўра – 2,48 рублёў;
- бензін АІ-98-К5-Еўра – 2,70 рублёў;
- дызельнае паліва – 2,48 рублёў.
Раней «Белнафтахім» паведамляў, што паступовае павысіць цэны на паліва на 16 капеек за літр. Павелічэнне кошту будзе адбывацца кожныя два тыдні. Першае ўжо было 15 сакавіка.
Арсен Рудэнка belsat.eu