Naviny

Перад канікуламі вучняў у Беларусі палохалі адказнасцю за «экстрэмізм»

Прадстаўнік СК праводзіць лекцыю перад вучнямі Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча
Прадстаўнік СК праводзіць лекцыю перад вучнямі Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча. Фота: @kadet_mogilev / Instagram

У Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы прайшла лекцыя прадстаўніка Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці. Вучняў пужалі адказнасцю за «экстрэмісцкія» падпіскі і перасылкі. Пра гэта вучылішча паведаміла ў сваім Instagram-акаўнце, заўважылі праваабаронцы «MAYDAY.TEAM».