навіны

Метэарыт упаў на Смалявічы. Колькі іх усяго было зафіксавана ў Беларусі?

Метэарыт Смалявічы. Крыніца: lpi.usra.edu
Метэарыт Смалявічы. Крыніца: lpi.usra.edu
podpis źródła zdjęcia

Гэта ўжо восьмы афіцыйна зафіксаваны метэарыт на тэрыторыі Беларусі.

Зараз знайшлі пяць яго частак, самая вялікая важыць 230 грамаў, усе агулам – амаль 600 грамаў. Маса метэарытнага рэчыва ацэньваецца ў некалькі кілаграмаў.


Новы метэарыт зарэгістравалі 17 сакавіка 2025 года ў міжнароднай базе «Meteoritical Bulletin» пад імем «Smalyavichy» (Смалявічы).


«Узоры метэарыта маюць зубчастую і прыблізна круглявую форму. Яго паверхня цалкам пакрытая цёмнай скарынкай плаўлення, а ўнутраная частка мае светла-шэры колер», – гаворыцца ў бюлетэні.


Са звестак вынікае, што ён трапіў на поле каля Смалявічаў 25 снежня 2024 года. Тры відэакамеры Беларускай метэорнай сеткі зафіксавалі агністы шар у небе каля Смалявічаў, прыкладна за 40 кіламетраў на паўночны ўсход ад Менску. Бліжэй да канца траекторыі было бачна не менш за 15 асобных фрагментаў. Аскепкі метэарыта шукалі валанцёры, а таксама даследнікі Менскага планетарыю.


Гэта восьмы пацверджаны метэарыт, знойдзены на тэрыторыі Беларусі. А самы вялікі метэарыт на беларускай зямлі ўпаў у далёкім 1810 годзе на тэрыторыі сучаснага Брагіна (Гомельская вобласць). Тады з неба прыляцеў метэарыт вагой 823 кілаграмы. Яго знайшлі толькі ў 1968 годзе.


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10