Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтавала змены ў пастанову, што датычыць дзяржаўнага кантролю за цэнамі. Эканамістка Настасся Лузгіна назвала прапановы ведамства палавінчатай лібералізацыяй, папярэдзіла, што рост коштаў можа паскорыцца, і не выключыла, што ўлады зноў закруцяць «цэнавыя гайкі».