Пакуль увесь свет сочыць за намаганнямі ЗША ўрэгуляваць вайну Расеі супраць Украіны ды хадою перамоваў Вашынгтону і Масквы, у Белым доме неяк практычна незаўважна для нашага парадку дня адбыўся адзін надзвычай важны і паказальны візіт. 17 сакавіка – у Дзень святога Патрыка – прэзідэнт Злучаных Штатаў прымаў у сябе самага славутага з сучасных ірландцаў – Конара МакГрэгара.