Shuflyadka

Фільм БТ «Чужое неба» – далёка не першы такі пранк. Што рабіць, калі вам нібы піша журналіст

Прэм’ера прапагандысцкага фільму «Чужое неба» ў кінатэатры
Прэм’ера прапагандысцкага фільму «Чужое неба» ў кінатэатры. Менск, Беларусь. 18 сакавіка 2025 года. Фота: Эвелина Бурбуть / Мінская праўда

Нельга адразу верыць таму, хто піша ад імя любімага выдання ці дэмакратычнай структуры. Але праверыць, ці не агент КДБ ці супрацоўнік БТ гэта піша, не так складана.