навіны

Ціханоўская заступілася за свабодныя медыі, хоць яны і «могуць раздражняць»

img
Святлана Ціханоўская падчас інтэрв'ю «Белсату». Фота: tsikhanouskaya / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка растлумачыла, чаму змагаецца за незалежныя СМІ і шукае для іх падтрымання. Як сказала Святлана Ціханоўская, свабодныя медыі – гэта індыкатар свабоднага грамадства, а калі журналістаў кідаюць за краты, грамадства губляе свой голас.

«Я заўсёды кажу, што медыі – гэта чацвёртая ўлада. Так, яны могуць крытыкаваць – і часам гэта бывае непрыемна. Яны падсвечваюць нашыя хібы ды няўдачы – і гэта можа раздражняць. Але менавіта журналісты не дазваляюць уладзе ўпасці ў стагнацыю. Дзякуючы ім мы выпраўляем памылкі, чуем важныя рэчы і бачым тое, што ад нас хаваюць», – адзначыла Святлана Ціханоўская ў заяве, апублікаванай у ейным Telegram-канале.


Паводле абранай прэзідэнткі, свабодныя медыі – індыкатар свабоднага грамадства. Аднак у Беларусі журналістаў рэпрэсуюць:

,,

«У нашай краіне журналістаў душаць, выціскаюць за мяжу, ім пагражаюць нават у эміграцыі. Беларусь – лідар у Еўропе паводле колькасці журналістаў за кратамі. Гэта катастрофа».


Ціханоўская ўпэўненая, што гэта адбываецца праз тое, што «рэжым баіцца праўды і спрабуе заглушыць незалежныя галасы»:


«Дзяржаўныя медыі замоўчваюць важныя падзеі, тады як незалежныя журналісты, нягледзячы на пагрозы, працягваюць уголас казаць пра тое, што важна для грамадства. Як гэта было ў Хойніках, калі ўпаў расейскі дрон: толькі незалежныя СМІ паведамілі пра гэта, улада ж спрабавала зрабіць выгляд, што нічога не здарылася».


Як падкрэсліла лідарка, беларускія журналісты робяць важную працу, за якую могуць пазбыцца маёмасці, сям’і, свабоды. «Але, нягледзячы на цяжкасці, яны працягваюць змагацца за свабоду слова і не дазваляюць людзям заставацца ў інфармацыйнай бурбалцы. І калі журналістаў кідаюць за краты за іх працу, грамадства губляе голас», – заявіла Ціханоўская.


Менавіта таму, як растлумачыла абраная прэзідэнтка, яна змагаецца за незалежныя медыі і шукае для іх падтрымання:

,,

«Я заўсёды паўтараю сваёй камандзе і сваім калегам: стасункі з медыямі мусяць быць адкрытымі і сумленнымі. Свабода слова – гэта каштоўнасць, якую мы павінныя абараняць разам».


Офіс радыё «Свабода» ў Празе, Чэхія. Фота: rferl.org
«Свабода» пайшла ў суд навіны

Напярэдадні Святлана Ціханоўская выступіла ў падтрыманне радыё «Свабода», якое апынулася пад пагрозаю закрыцця праз пазбаўленне фінансавання.


Палітык заявіла, што гэтае медыя патрэбнае беларусам, каб супрацьстаяць прапагандзе, а таксама русіфікацыі і паўзучай акупацыі з боку Расеі. Закрыццё «Свабоды» стане ўдарам па незалежнай інфармацыі і дэмакратычным руху, сказала Ціханоўская:


«Мы ўжо пачалі размовы з нашымі еўрапейскімі партнёрамі і калегамі, каб падтрымаць працу беларускай службы радыё "Свабода" і захаваць каманду, якая яе робіць».


Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у Беларусі за кратамі 40 прадстаўнікоў медыяў, у тым ліку Кацярына Андрэева, Ірына Слаўнікава, Ігар Карней, Ігар Лосік, Павел Мажэйка, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10