навіны

Пастаўкі ўгнаенняў у Кітай прыносяць Беларусі ўсё менш грошай

img
Вагоны «Беларуськалію» ў Клайпедскім порце ў Літве. Фота: Birių krovinių terminalas / bkt.lt
podpis źródła zdjęcia

За першыя два сёлетнія месяцы Кітай купіў беларускіх калійных угнаенняў на $ 137,7 млн, што на 2,1 % меней, чымся летась. Галоўным пастаўніком гэтай прадукцыі ў КНР засталася Расея.

Агулам Кітай завёз у студзені – лютым 2,3 млн тонаў калійных угнаенняў, і гэта на 12,4 % меней год да года. Прычым у коштавым вымярэнні гэты імпарт упаў яшчэ больш істотна, на 22,7 %, што ўскосна сведчыць пра падзенне цаны на калій, піша «Reform.news» са спасылкаю на Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рабочыя «Беларуськалію» ў шахце. Фота: Belaruskali.by

Трамп хоча зняць санкцыі з беларускага калію дзеля гандлёвай вайны з Канадаю?

навіны

Беларускіх угнаенняў Кітай купіў за два сёлетнія месяцы на $ 137,7 млн. Зніжэнне год да года – на 2,1 %.


Найбуйнейшым пастаўніком калію ў гэтую краіну засталася Расея, але і тут істотнае падзенне. Пастаўкі ў коштавым вымярэнні склалі $ 227 млн, гэта на 20,9 % меней год да года.


Больш за ўсё абрынуўся кітайскі імпарт угнаенняў з Канады: ажно на 40,7 %, да $ 142,9 млн.


Пра тое, што з экспартам стратэгічных беларускіх тавараў (калію і нафтапрадуктаў) не ўсё добра, раней «Белсату» казаў эканаміст даследчага цэнтру BEROC Дзмітрый Крук, аналізуючы звесткі Нацбанку пра вонкавы гандаль краіны ў студзені.


У студзені пастаўкі за мяжу тавараў абрынуліся на 11,4 % год да года, а вось імпартнага завезлі ў краіну на 1 % болей. У выніку дэфіцыт гандлю перавысіў $ 452 млн, хаця ў студзені летась быў $ 81 млн.


Адною прычынаю такога падзення адмысловец назваў сцісканне расейскага рынку, дзе попыт зніжаецца з увагі на жорсткую манетарную палітыку тамтэйшага Цэнтрабанку: калі эканоміка запавольваецца, то і імпарту менее.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: kali.by

Калійны OPEC не спрацуе. Як Лукашэнка схлусіў пра цэны і навошта звольніў Галаватага

Аналітыка

«Другая маштабная група прычынаў – тое, што звязана з так званымі стратэгічнымі таварамі, з нафтапрадуктамі і калійнымі ўгнаеннямі. На жаль, дакладнай статыстыкі няма, але, хутчэй за ўсё, там дынаміка не досыць добрая, бо калі б яна была прывабная, мелі б іншыя лічбы экспарту», – казаў Крук.


Дарэчы, праблемаю збыту беларускіх тавараў у Расеі затурбаваліся і цяперашнія ўлады. «У Расею ў нас таварны экспарт ніжэйшы за леташні. Гэта насцярожвае вельмі сур'ёзна», – заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком ураду Аляксандрам Турчыным 18 сакавіка. Той у адказ загаварыў пра «адну з галоўных задачаў, якую заўсёды ставіў Лукашэнка», ідзецца пра дыверсіфікацыю экспарту.


Вось толькі з кім, акрамя Расеі, Менск можа выгадна гандляваць, незразумела. Найбольш прыбытку дае супраца з суседзямі, бо гэта не патрабуе высокіх выдаткаў на транспартаванне: чымся бліжэй везці, тым танней тавар. Аднак цяперашнія ўлады пасварыліся з усімі краінамі-суседкамі, акрамя ўсходняй, і шукаюць шчасця ў «далёкай дузе», якая купляць беларускага не прагне: у сёлетнім студзені ў параўнанні з леташнім экспарт у краіны па-за СНД абрынуўся ажно на 21,3 %.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10