навіны

Зяленскі згодны на спыненне агню, а Трамп прыдумаў, як абараніць энергетыку Украіны – дэталі размовы

Украінскія жаўнеры працуюць з артылерыяй на паўночным кірунку лініі фронту ў Данбасе, 7 студзеня 2023 года
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія жаўнеры працуюць з артылерыяй на паўночным кірунку лініі фронту ў Данбасе, 7 студзеня 2023 года. Фота: Diego Herrera Carcedo / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп правёў «фантастычную тэлефонную размову» з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, падчас якой яны дамовіліся пра частковае спыненне агню ў энергетычнай сферы. Пра гэта і пра іншыя падрабязнасці размовы распавяла прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Лэвіт.

Доналд Трамп лічыць, што аб’екты ўкраінскай энергетыкі будуць лепш за ўсё абароненыя, калі ЗША будуць валодаць імі.


«Ён сказаў, што ЗША маглі б аказаць вялікую дапамогу ў рэалізацыі гэтых планаў з іх досведам у галіне электраэнергетыкі ды камунальных паслуг. Амерыканскае валоданне гэтымі станцыямі было б найлепшай абаронай для гэтай інфраструктуры і падтрыманнем украінскай энергетычнай інфраструктуры», – сказала Лэвіт.

Таксама яна распавяла, што абмен выведнымі звесткамі ЗША з Украінаю будзе працягнуты.


Яшчэ Уладзімір Зяленскі папрасіў у Трампа дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны «Patriot». Паводле прэс-сакратаркі, Трамп «пагадзіўся працаваць з ім, каб знайсці тое, што даступна, у прыватнасці, у Еўропе».


Зяленскі пасля размовы з Трампам расказаў, што яна атрымалася змястоўнаю і адкрытаю. Ён дадаў, што Украіна падтрымлівае частковае спыненне агню ў вайне з Расеяй, датычнае аб’ектаў энергетыкі.


«Мы верым, што разам з Амерыкай, з прэзідэнтам Трампам і пад амерыканскім кіраўніцтвам трывалы мір можа быць дасягнуты сёлета», – адзначыў ён.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10