навіны

Праз аварыю трубаправоду Дзяржынск застаўся без гарачай вады і ацяплення

img
Ліквідацыя наступстваў аварыі трубаправоду ў Дзяржынску. Фота: DZR.BY
podpis źródła zdjęcia

У Дзяржынску адбыўся прарыў трубаправоду, таму ў горадзе няма ні ацяплення, ні гарачай вады, піша DZR.BY.

Пра аварыю стала вядома пасля абеду 19 сакавіка, а каля 19:30 намеснік генеральнага дырэктара Дзяржынскага ЖКГ Віталь Пазняк паведаміў, што наступствы аварыі будуць зліквідаваныя цягам чатырох гадзінаў.

Увесь горад пацярпеў, бо аварыя адбылася ў цэнтральнай сетцы. Цяпер ідзе замена пашкоджанага ўчастку трубаправоду і зварныя працы.

Ліквідацыя наступстваў аварыі трубаправоду ў Дзяржынску. Фота: DZR.BY
Ліквідацыя наступстваў аварыі трубаправоду ў Дзяржынску. Фота: DZR.BY

У сувязі з рамонтнымі працамі на некаторых вуліцах Дзяржынску перакрыты рух транспарту.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10