навіны

Трамп: «Адбылася вельмі добрая тэлефонная размова з прэзідэнтам Украіны»

Доналд Трамп
Доналд Трамп. Фота: Anna Moneymaker/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагаварылі праз тэлефон. Трамп у сваім допісе назваў гутарку «вельмі добраю».

«Толькі што адбылася вельмі добрая тэлефонная размова з прэзідэнтам Украіны Зяленскім. Яна працягвалася каля гадзіны. Большая частка размовы была заснаваная на ўчорашняй размове з прэзідэнтам Пуціным, каб узгадніць запыты і патрэбы Расеі і Украіны. Мы цяпер на вельмі высокім узроўні, і я папрашу дзяржсакратара Маркаў Руб’ёў і дарадцу ў нацыянальнай бяспецы Майкла Ўолца даць дакладнае апісанне пытанняў, якія абмяркоўваліся. Гэтая заява будзе апублікаваная найбліжэйшым часам», – напісаў Доналд Трамп у сваёй сацсетцы «Truth Social».

18 сакавіка Доналд Трамп і Уладзімір Пуцін таксама гаварылі праз тэлефон, у тым ліку абмяркоўвалі частковае спыненне агню. Пуцін выставіў свае патрабаванні – спыненне «прымусовай мабілізацыі» ва Украіне і спыненне заходняй дапамогі для яе.


Неўзабаве будзе і сустрэча тэхнічных групаў ЗША і Расеі ў Саудаўскай Аравіі. Там маюць абмеркаваць прапанову Трампа наконт частковага спынення агню, у тым ліку і па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10