Мікіта Мелказёраў прайшоў краш-тэст, што праходзілі дзеячы БНР

Кажуць, колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек. Чым жа адрозніваецца беларускамоўны Мікіта Мелказёраў ад расейскамоўнага Никиты Мелкозерова? І чаму з дзеячаў БНР яго найбольш цікавяць браты Луцкевічы – магчыма, самыя самотныя беларусы ў свеце?

Мікіта Мелказёраў – журналіст, аўтар папулярных YouTube-каналаў «Жыццё-маліна» і «Загляне Сонца». На першым ён бярэ інтэрв’ю ў вядомых беларусаў, на другім – распавядае пра гісторыю Беларусі.

Сябе Мікіта называе сябе неафітам ад беларушчыны, бо тэмаю беларускае мовы, культуры і гісторыі ён заняўся толькі 5 гадоў таму. Пра свой пераход на беларускую мову Мікіта распавёў нам у адным з мінулых выданняў праграмы:

Як бяспечна адзначыць Дзень Волі ў 2025 годзе ў Беларусі? Які краш-тэст чакае беларуса, які перайшоў з расейскай мовы на беларускую? Якія эмоцыі выклікаюць нацыянальныя сімвалы Беларусі – бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня? Пра што беларусы думаюць зашмат? На гэтыя тэмы мы паразважалі з Мікітам.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавёў 10 фактаў пра БНР.

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.