меркаваннi

Куды падзеліся грошы?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Выступ Вольнага Хору падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Выступ Вольнага Хору падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Надвор’е мінулага зімовага сезону выдалася зусім не зімовым. Кажуць, глабальнае пацяпленне ідзе напоўніцу. Але фінансавыя завірухі, што апошнімі месяцамі скаланулі беларускія дэмакратычныя сілы, здаецца, цалкам наталілі смагу да такога звыклага ў нашым рэгіёне калючага маразца. «Куды падзеліся заходнія грошы, выдаткаваныя на падтрыманне Беларусі?» – задалася пытаннем у расследавальніцкім сікўэле журналістка «Белсату» Кацярына Гардзеева.