Расея ўвойдзе ў Беларусь: адзіная валюта і армія. Што зменіцца?

Аляксандр Лукашэнка выступіў на Федэральным сходзе РФ і спрагназаваў, калі Расея ўвойдзе ў Беларусь. Што ў такім разе зменіцца для беларусаў і калі чакаць адзінай валюты і арміі? Спрачаюцца Паўлюк Быкоўскі і Міхаіл Кірылюк. Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Нягледзячы на паглыбленне інтэграцыі, ключавыя аспекты (адзіная валюта і армія) застаюцца ў падвешаным стане, тады як «ідэалогія, прапаганда, вайсковыя базы» сведчаць пра пэўныя саступкі незалежнасці Беларусі, адзначае аналітык «Медыя IQ» Паўлюк Быкоўскі.

Паводле ж праўніка НАУ Міхаіла Кірылюка, Беларусь не мае незалежнасці з 1795 года – пасля паглынання Рэчы Паспалітай Расейскай імперыяй: «І з таго часу ў нас было некалькі гадоў – з 91-га па 96-ы, мне здаецца, калі быў пробліск незалежнасці».

Найвялікшая ж праблема, паводле Кірылюка, тое, што адзіная армія, гатовая сёння ваяваць за Беларусь, – гэта Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі: «Ці будзе беларуская ваяваць з рускай? Не. Яна глядзіць на яе як на старэйшага брата. ЗСУ – не, NATO – не. Нацыянальна арыентаваныя беларусы? Некалькіх соцень ці нават тысяч добраахвотнікаў у складзе ЗСУ, на жаль, недастаткова. Таму дэ-факта мы можам рабіць выснову, я лічу, што эфектыўны вайсковы кантроль ёсць у Расеі. Больш ні ў каго».

Аднак чаго чакаць у выпадку паглынання Беларусі Расеяй і ці можа на фоне геапалітычных зменаў у свеце нашая краіна стаць падарункам для Уладзіміра Пуціна?

Глядзіце новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.