Naviny

У Мінабароны Польшчы не выключылі мінавання мяжы з Беларуссю

img
Вайскоўцы на польска-беларускай мяжы. 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Maciej Luczniewski/NurPhoto via Getty Images

Намеснік міністра абароны Польшчы Павэл Бэйда растлумачыў, чаму суседняя краіна пастанавіла выйсці з Атаўскай канвенцыі, што забараняе супрацьпяхотныя міны, і не выключыў, што мяжа з Беларуссю, а таксама з Расеяй будзе замінаваная.