Штогод да Дня Волі 25 сакавіка беларусы ладзяць мітынгі, шэсці, канцэрты і іншыя імпрэзы. Цягам больш як 30 гадоў акцыі праводзіліся ў Менску ды іншых беларускіх гарадах нават тады, калі гэта было вельмі небяспечна. Пасля пачатку масавых рэпрэсіяў у 2020 годзе мітынгі адышлі ў замежжа. А ці патрэбныя яны ўвогуле? Ці маюць рацыю тыя, хто кажа «навошта вы ходзіце – нічога ж не змяняецца»? Задалі гэтае пытанне беларусам, якія шмат гадоў удзельнічалі ў акцыях на радзіме, а цяпер працягваюць гэта рабіць за мяжою.