Доналд Трамп і Уладзімір Пуцін 18 сакавіка правялі тэлефонную размову. І мінімальна ў адным версіі ЗША і Расеі наконт таго, што абмеркавалі палітыкі, кардынальна разышліся. Ідзецца пра вайсковую дапамогу Украіне.
Пасля перамоваў Доналда Трампа і Уладзіміра Пуціна, якія трывалі амаль 2,5 гадзіны, прэс-служба Крамля паведаміла:
«Падкрэслена, што галоўнай умоваю для недапушчэння эскалацыі канфлікту і працы ў кірунку яго развязання палітычна-дыпламатычным шляхам мусіць стаць поўнае спыненне замежнай вайсковай дапамогі і перадавання выведнай інфармацыі Кіеву».
Аднак Трамп у інтэрв'ю «Fox News» гэта зняпраўдзіў:
,,«Мы не казалі пра дапамогу наагул. Мы размаўлялі пра шмат якія рэчы, аднак дапамога ніколі не абмяркоўвалася».
Гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман у сваім Telegram-канале на такое разыходжанне версіяў адрэагаваў з жартам:
«Мяркую, што кваліфікавана пракаментаваць гэтую навіну могуць толькі дэментолагі або даследнікі хлусні».
Агулам размову з Пуціным Трамп назваў выдатнаю, хаця расейскі палітык фактычна адмовіўся ад прапановы 30-дзённага замірэння.
Перамовы наконт спынення агню ва Украіне працягнуцца ў нядзелю, 23 сакавіка, у Саудаўскай Аравіі. Як паведаміў спецыяльны прадстаўнік Трампа Стыў Ўіткаф, ЗША будуць рэпрэзентаваць дзяржаўны сакратар Маркаў Руб’ёў і дарадца прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Майк Ўолц.
Хто паедзе ў Джыду з Расеі, афіцыйна не паведамлялася. Былы галоўны рэдактар закрытай уладамі радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў мяркуе, што ў перамовах возьме ўдзел міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў і, імаверна, памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.
Сцяпан Кубік belsat.eu