навіны

Расейцы скупілі нумары ў менскіх гатэлях на травень. Цэны ўжо б’юць рэкорды

Гатэль «Еўропа» ў Менску. Фота: hoteleurope.by
Гатэль «Еўропа» ў Менску. Фота: hoteleurope.by
podpis źródła zdjęcia

У гатэлях Менску амаль не засталося вольных месцаў на травень з больш-менш дасяжнымі цэнамі. Пра гэта заявілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычнай індустрыі (РСТІ). Верагодная прычына – працяглыя святы ў Расеі.

«У Менску практычна не засталося вольных месцаў на травень у гатэлях з 3-4 зоркамі, а цэны астатніх нумароў б'юць рэкорды. Калі вандроўнікі яшчэ не зарэзервавалі жытло, то яны мусяць быць гатовыя да таго, што адпачынак у Менску ў траўні абыдзецца даражэй, чым у любую іншую пару года», – сказалі ў РСТІ выданню SB.by.

Там адзначылі таксама, што станам на сярэдзіну сакавіка большасць гатэляў і кватэраў на травеньскія святы ўжо занятая, асабліва на даты з 1 да 10 траўня.

,,

«Цяпер на 8–9 траўня яшчэ можна знайсці варыянты, але толькі ў дарагіх катэгорыях. Пасля 10 траўня тарыфы зніжаюцца на 40-50 % у залежнасці ад рэгіёну», – заявілі ў саюзе.


У РСТІ адзначылі, што пік рэзервавання супадае з працяглымі выходнымі ў Расеі. Таксама, дадалі яны, прычынаю высокага попыту можа быць святкаванне 80-годдзя Перамогі і IV Еўразійскі эканамічны форум у Менску.

У саюзе сказалі, што гатэль «Менск» загружаны больш як на 60 % на перыяд 1–10 траўня, у наяўнасці засталіся толькі люксы і некалькі аднамясцовых нумароў. У гатэлі «Еўропа» з 30 красавіка да 10 траўня поўная загрузка, каля 90 % турыстаў – расейцы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10