навіны

У Беларусі за хабар затрымалі кіраўнікоў дарожна-будаўнічай фірмы

Затрыманне за хабар. Скрыншот відэа: МВД Беларуси / Telegram
Затрыманне за хабар. Скрыншот відэа: МВД Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Генеральнага дырэктара і намесніка гендырэктара дарожна-будаўнічага прадпрыемства затрымалі пры атрыманні хабару на 30 тысяч долараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных справаў.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Калаж з (фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum; Freepik / Белсат)

Не можаш перамагчы – узначаль. Як пры Лукашэнку ў Беларусі расквітнела карупцыя

навіны

У МУС адзначылі, што затрыманыя, імёны і месца працы якіх не называюцца, «нажываліся за кошт пастаўнікоў абсталявання і тэхнікі».

«Для залагоджвання пытанняў, якія ўваходзяць у іхную кампетэнцыю, а таксама з мэтай далейшай супрацы службовыя асобы бралі ад камерцыйных структураў незаконныя грашовыя ўзнагароды», – заявілі ў ведамстве.

Мужчынаў затрымалі пры атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры – больш як 30 тысяч долараў. Праўда, у відэа сілавікоў паказаныя рублі. Пачатая крымінальная справа, затрыманыя змешчаныя пад варту. Як заяўляецца, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У МУС адзначылі, што ў студзені з доказамі злачынства за аналагічныя дзеянні быў затрыманы кіраўнік аднаго з ключавых прадпрыемстваў Беларусі, што абслугоўваюць аўтадарогі.

У судзе Ленінскага раёну Менску 13 лютага пачаўся разгляд справы былога першага віцэ-кіраўніка справаў Аляксандра Лукашэнкі ў 2022–2024 гадах Дзмітрыя Рыбко, якога вінавацяць у атрыманні ад бізнесоўцаў Віталя Віннічака і Алега Хамутоўскага хабару ў вялікім памеры, а таксама ў злоўжыванні службовым становішчам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10