навіны

Маці сына Лукашэнкі расказала беларусам, што выклік хуткай каштуе дорага

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўнікі ўладаў Беларусі расказалі, колькі каштуе выклік хуткай дапамогі. І калі выязджаць на кожны выклік, то можна не паспець на важныя сітуацыі. І агулам, кажуць яны, гэта вельмі дорага.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: TUT.by / AP / East News)

Сям'я. Як клан Лукашэнкаў ператварыў Беларусь ва ўласны бізнес

навіны

У эфіры СТВ Ірына Абельская, намесніца старшыні Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі, кіраўніца маніторынгавай групы правярання сістэмы аховы здароўя, галоўная доктарка Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, вядомая перадусім як маці Мікалая Лукашэнкі, заявіла:

«А выклік брыгады каштуе 164 рублі паводле вынікаў 2024 года. І цяпер можна зразумець, што тая брыгада, якая выехала на тэмпературу 37,2, не выйдзе на больш сур'ёзны, больш важны, жыццёва важны выпадак».

У сваю чаргу Аляксандр Хаджаеў, міністр аховы здароўя, адзначыў, што за 2024 год было 3 мільёны выклікаў брыгадаў хуткай медычнай дапамогі.

,,

«Гэта вось тое, пра што я казаў, кошт для дзяржавы ўсяго гэтага працэсу. 164 рубля памножыць на гэта», – сказаў ён.


Нагадаем, што на асабістую просьбу старшыні КДБ Івана Церцеля да міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча для працаўнікоў спецслужбаў пачалі будаваць элітны медычны цэнтр. Агульны кошт будынку склаў каля 9,67 мільёна долараў, а абсталяванне цэнтру абышлося яшчэ ў 6,38 мільёна долараў, і гэта без уліку кошту мэблі брэнду «SofaClub Avalon», дзе адное крэсла каштуе не менш за 1,3 тысячы долараў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10