навіны

Трамп расказаў, калі патэлефануе Пуціну і пра што яны будуць размаўляць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: radio1.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: radio1.ru
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што ў аўторак, 18 сакавіка, правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным. Падчас размовы будзе абмяркоўвацца магчымасць спынення вайны ва Украіне. 

Размова паміж прэзідэнтамі Злучаных Штатаў і Расейскай Федэрацыі будзе адбывацца на фоне «пазітыўных перамоваў» паміж афіцыйнымі асобамі ЗША і Расеі ў Маскве, паведамляе «Reuters».

Падчас размовы з журналістамі Трамп адзначыў, што ёсць добры шанец для таго, каб пакласці канец вайне.

,,

«Мы хочам паглядзець, ці зможам мы пакласці канец гэтай вайне. Магчыма, мы зможам, а можа, не зможам, але я думаю, што ў нас ёсць вельмі добры шанец», – сказаў Трамп.


На пытанне пра тое, якія саступкі разглядаюцца на перамовах аб спыненні агню, Трамп сказаў: «Мы будзем размаўляць пра зямлю. Мы будзем размаўляць пра электрастанцыі».

«Я думаю, што ў нас шмат што ўжо абмяркоўвалася абодвума бакамі, Украінай і Расеяй. Мы ўжо гаворым пра гэта, дзелім пэўныя актывы», – заявіў амерыканскі прэзідэнт.

Нагадаем, падчас перамоваў з Украінай у Джыдзе 11 сакавіка ЗША прапанавалі 30-дзённае спыненне агню. Уладзімір Зяленскі пацвердзіў гатовасць да замірэння, калі на гэта пагодзіцца РФ. 13 сакавіка сталася вядома, што спецпасланнік Доналда Трампа Стыў Ўіткаф ужо правёў перамовы ў Расеі.

Да гэтага падчас супольнай прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімір Пуцін сказаў, што ён выступае за трывалы мір, але не супраць і прапановы ЗША, толькі пры гэтым сфармуляваў некалькі пытанняў, якія замінаюць такому сцэнару. Адно з іх датычыць лёсу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія нібыта застаюцца на тэрыторыі Курскай вобласці ў Расеі і блізкія да акружэння. Пуцін прапанаваў, каб яны здаваліся ў палон. У той жа час кіраўніцтва Украіны адмаўляе акружэнне сваіх вайскоўцаў у Курскай вобласці.

Кіраўнік Расеі таксама сказаў, што не разумее, як забяспечыць маніторынг выканання замірэння на ўсёй лініі фронту, якая мае працягласць больш за 2000 кіламетраў.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10