Naviny

«Аўтакраты ў Маскве і Менску будуць святкаваць». Трамп глушыць «Голас Амерыкі» і радыё «Свабода»

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: rferl.org

Амаль усе працаўнікі медыя «Голас Амерыкі» адпраўленыя ў вымушаны адпачынак, таксама спынены грант Кангрэсу ЗША на фінансаванне радыё «Свабода». Гэта адбылося пасля ўказу Трампа аб скарачэнні «да мінімуму» сямі федэральных агенцтваў, у тым ліку Агенцтва ў справе глабальных медыяў.