- Адміністрацыя Трампа прапануе абмежаваць уезд у ЗША грамадзянам шэрагу краінаў. У спісе і Беларусь. Што гэта значыць, і чаму Вашынгтон збіраецца ўвесці абмежаванні не для афіцыйнага Менску, а для простых беларусаў?
- У Беларусі з 15 сакавіка на 2 капейкі даражэе аўтамабільнае паліва. Агулам «Белнафтахім» плануе падняць цэны на паліва на 16 капеек. То бок, штотыдзень бензін будзе даражэць на 2 капейкі.
- ЗСУ падцвердзілі страту Суджы, але абверглі заявы Пуціна і Трампа пра акружэнні ўкраінскай групоўкі ў Курскай вобласці.
- Доналд Трамп заявіў пра ліквідацыю аднаго з лідараў Ісламскай дзяржавы (ІГІЛ).
- Пратэсты ў Сербіі. Дзясяткі тысячаў чалавек выйшлі на марш супраць карупцыі ў Белградзе.
- 31 год таму Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Беларусі. Як за гэты час Лукашэнка памяняў пад сябе асноўны закон? Да таго ж Канстытуцыя і не працуе: напісана адно, на справе – іншае.
- Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў. Якія неспадзяванкі пакупнікі часам знаходзяць у таварах? Як бараніць свае правы, калі вам прадалі няякасны або пратэрмінаваны тавар?