У суботу, 15 сакавіка, на акцыі пратэсту ў сталіцы Сербіі Белградзе аўтамабіль BMW уехаў у натоўп. Вядома пра трох пацярпелых.
Паліцыя затрымала 50-гадовага кіроўцу. Ён спрабаваў уцячы і аказаў супраціўленне.
Трое пацярпелых у выніку інцыдэнту былі шпіталізаваныя з траўмамі.
Акцыі пратэсту ў Белградзе праходзяць ужо больш за чатыры месяцы. Яны распачаліся пасля таго, як 1 лістапада 2024 года з будынку цэнтральнага чыгуначнага вакзалу ў горадзе Новы-Сад абрынуўся бетонны навес, у выніку чаго загінулі 15 чалавек ва ўзросце ад 6 да 74 гадоў. Рамонтам вакзалу займалася кітайскае прадпрыемства.
Пратэстоўцы заклікаюць не дазволіць вінаватым у здарэнні пазбегчы адказнасці. Дэманстранты таксама патрабавалі адстаўкі мэра гораду Новы-Сад і прэм’ер-міністра Сербіі Мілаша Вучэвіча, што апошні і зрабіў 28 студзеня.
Прэзідэнт Сербіі Александр Вучыч заявіў, што яго пратэсты не хвалююць.
Марыя Міхалевіч belsat.eu