навіны

Украіна выпрабавала «Доўгі Нэптун»: новая ракета далятае на 1000 кіламетраў

Ракета «Доўгі Нэптун» украінскай вытворчасці. Крыніца: espreso.tv
Ракета «Доўгі Нэптун» украінскай вытворчасці. Крыніца: espreso.tv
podpis źródła zdjęcia

Украіна паспяхова выпрабавала і ўжыла ў баі новую дальнабойную ракету «Доўгі Нэптун».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра гэта пасля дакладу аб ракетнай праграме краіны. Новая ракета мае далёкасць каля 1000 кіламетраў.

,,

«"Доўгі Нэптун" прайшоў выпрабаванні і паспяхова выкарыстаны ў баі. Новая ўкраінская ракета, дакладны ўдар. Дыстанцыя – тысяча кіламетраў. Дзякую нашым украінскім распрацоўнікам, вытворцам і вайскоўцам. Працягваем працаваць дзеля гарантавання бяспекі Украіны», – напісаў Уладзімір Зяленскі. 



«Доўгі Нэптун» – мадэрнізаваная версія крылатай ракеты Р-360 «Нэптун», удасканаленая раней для паражэння цэляў на вялікіх адлегласцях. Звычайны «Нэптун» важыць 870 кілаграмаў, а яго баявая частка – 150 кілаграмаў. Далёкасць пуску стандартнай версіі дасягае 280 кіламетраў, але тэхнічныя характарыстыкі новай ракеты пакуль не раскрываюцца.

Пра распрацоўванне «Доўгага Нэптуна» яшчэ ў 2023 годзе заяўляў першы намеснік міністра абароны Украіны Іван Гаўрылюк. Тады ішла праца над новаю мадыфікацыяй ракеты для комплексу «Нэптун».

Ракеты «Нэптун» ужо паказалі сваю эфектыўнасць. Яны прайшлі агнявыя выпрабаванні ў 2019 годзе і здзяйснялі ўдалыя стрэлы на адлегласць да 280 кіламетраў. У 2022-м украінскія вайскоўцы з дапамогаю «Нэптунаў» знішчылі расейскі крэйсер «Масква» – флагман Чарнаморскага флоту РФ, які перад гэтым атрымаў знакамітае кірунак ад абаронцаў вострава Змяіны.

Абноўлена. Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, менавіта ракета магла трапіць 14 сакавіка ў нафта-перапрацоўчы завод у Туапсэ Краснадарскага краю.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10