Расея і ЗША таемна дамаўляюцца ў Швейцарыі пра спыненне вайны ва Украіне. І мы маем інсайт. Чаму Беларусь без Лукашэнкі ўжо ў 2025-м – гэта PR-акцыя для Трампа і Пуціна? Уладзімір Жыхар і Аарнэ Вээдла ў праграме Яўгена Валошына «Карані праблемаў».
Пакуль свет абмяркоўвае сустрэчу перамоўнікаў ад ЗША з дэлегацыямі Украіны і Расеі, таемныя перамовы пра спыненне вайны вядуцца ў Швейцарыі. І іх вынік можа кардынальным чынам паўплываць на лёс Беларусі:
«Ёсць такая добрая PR-акцыя, яна б такая была для Трампа: ліквідацыя апошняга дыктатара Еўропы, апошняга Муамара Кадафі Еўропы [маецца на ўвазе Аляксандр Лукашэнка. – Заўвага рэд. «Белсату»]. Гэта ж проста фантастычная гісторыя: Расея і Амерыка супольна ліквідуюць апошняга Кадафі Еўропы. Гэта ж проста песня. Гэта ж рэклама для Трампа. Але нічога б не змянілася, гэта іншая рэч. У Беларусі б нічога не змянілася. Але PR проста фантастычны. Таму бачыце, я б так адназначна сітуацыю не ацэньваў, бо ідуць сур'ёзныя перамовы, сурʼёзныя кампрамісы. А адна з рэчаў гэтых усіх перамоваў – PR Трампа. Разумееце, ён не можа так рабіць, каб там дамовіліся пра мір. Гэтага мала. «Дзе мой PR?» – пытаецца Трамп», – тлумачыць эстонскі палітык Аарнэ Вээдла.
Больш падрабязна пра лёс Беларусі ва ўмовах зменаў у геапалітычнай сітуацыі глядзіце ў праграме «Карані праблемаў» Яўгена Валошына.