Пуцін публічна прынізіў Лукашэнку. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка сустрэўся з Пуціным у Крамлі. Выглядаў ён прыгнечаным і нервовым. Ці апраўдваўся Лукашэнка за спробы дамовіцца з Захадам?

Рубрыка Змітра Міцкевіча «Лінія фронту»

Актывізавалася Міністэрства абароны Лукашэнкі. Учора ў Менск адбыўся таямнічы візіт іранскай дэлегацыі на чале з міністрам абароны гэтай краіны Азізам Насірзадэ. Госці з Тэгерану правялі сустрэчы з міністрам Хрэніным і дзяржаўным сакратаром лукашэнкаўскага Савету бяспекі Аляксандрам Вальфовічам.

Напрыклад, супраца ў вайскова-прамысловым комплексе. Вядома, што Іран адыгрывае важную ролю ў развіцці беспілотнай авіяцыі для рэжымаў у Маскве і Менску. Да таго ж, не выключана, што Лукашэнка не пакідае спробаў атрымаць доступ да ракетных тэхналогіяў, што ёсць у Іране. Гэта ягоная даўняя ідэя, але невядома, ці цяпер Крэмль дазволіць яму ствараць свае ракетныя ўзбраенні.

Маглі быць і размовы больш глабальнага характару. Асабліва на фоне візіту дэлегацыі прыспешнікаў Лукашэнкі ва Усходнюю Лівію. Ці не назіраем мы цяпер каардынацыю саюзнікаў Крамля перад пачаткам чарговага ўзброенага канфлікту?

Яшчэ адна цікавая рэч: Крэмль працягвае прыкідвацца, што санкцыі не ўплываюць на Расею і яе патэнцыял, таму сцвярджае, што адмена санкцыяў у абмен на мір не мае для Масквы сэнсу. І яшчэ. У дакуменце нібыта прапаноўваецца абмяняць неразмяшчэнне ў Беларусі ракетаў «Арэшнік» на адмову ЗША ставіць свае ракеты сярэдняй далёкасці ў Еўропе.

Лукашэнка радыкальна змяніў урад

Ён нават заявіў пра абсалютна новае пакаленне ва ўладзе.

Лукашэнка з'яднаўся з хунтаю М’янмы

Лукашэнка прыняў кіраўніка М’янмы, дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якую раней называлі Бірмаю. Сітуацыя ў М’янме крытычная. Хунта вісіць на валаску пад ударамі паўстанцаў, якія кантралююць большую частку дзяржавы. Па што прыляцелі госці з М’янмы? Падрабязней – у сюжэце Насты Ільіной.

Ці пойдзе Пуцін на замірэнне?

Чарговы крок да міру ва Украіне. Перамовы ў Саудаўскай Аравіі паміж украінскай і амерыканскай дэлегацыямі скончыліся канкрэтнаю прапановаю для Расеі – спыніць агонь на 30 дзён. Цяпер мяч, як кажуць, на баку Масквы.
Сюжэт Віталя Бабіна