На 50-м годзе жыцця памёр былы начальнік аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РАУС Менску Дзмітрый Сёмкаў, паведамляе міліцэйская газета «На страже».
Прычыны смерці не называюць.
Сёмкаў пакінуў службу ў лютым 2017-га. Тады ж даваў інтэрв’ю з нагоды 100-годдзя беларускай міліцыі і 80-годдзя службы для барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, у якім апавядаў, што для яго і ягоных падначаленых юбілеі – самыя значныя прафесійныя святы.
У лістападзе 2024-га ў 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгараду Андрэй Лазаковіч. Прычыны смерці таксама не паведамлялі.
А крыху раней, у верасні 2024-га, у Баранавічах у веку 36 гадоў пайшоў з жыцця прапаршчык міліцыі Сяргей Таранда.
Марыя Міхалевіч belsat.eu