навіны

«Ён фактычна рыхтуе адмову». Зяленскі – пра адказ Пуціна на прапанову ЗША аб перамір’і

Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве 12 сакавіка 2025 года. Фота: Vitalii Nosach / Global Images Ukraine / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў у сваім звароце меркаванне, што Пуцін рыхтуецца адмовіцца ад спынення агню, але пакуль што не наважваецца сказаць гэта адкрытым тэкстам.

Уладзімір Пуцін падчас супольнай прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве 13 сакавіка заявіў, што згодны спыніць баявыя дзеянні, але «гэтае спыненне мусіць быць такім, што прывяло б да доўгатэрміновага міру і зліквідавала б першапачатковыя прычыны гэтага крызісу».


Зяленскі перакананы, што гэтыя словы Пуціна – прадказальныя і маніпуляцыйныя.

,,

«Ён фактычна рыхтуе адмову. Пуцін, вядома, баіцца сказаць прама прэзідэнту Трампу, што хоча працягваць гэтую вайну, хоча забіваць украінцаў. Дзеля гэтага яны там, у Маскве, абстаўляюць ідэю перамір’я такімі ўмовамі, каб увогуле нічога не атрымалася ці каб не атрымлівалася як мага даўжэй. Пуцін часта так робіць: не кажа «не» наўпрост, але робіць так, што практычна ўсё зацягвае і робіць немагчымымі нармальныя рашэнні. Мы думаем, што ўсё гэта цяпер – чарговыя расейскія маніпуляцыі», – сказаў украінскі лідар.


Уладзімір Пуцін падчас наведвання пункту кіравання курскаю групоўкай. Адметна, што ён быў у вайсковай уніформе. Фота: Kremlin.ru

Ці пойдзе Крэмль на саступкі ў вайне? Палітолагі пра адказ Пуціна на прапанову замірэння

навіны

Паводле Зяленскага, Украіна гатовая працаваць над перамір’ем максімальна хутка і канструктыўна з дапамогай амерыканскага боку, які абяцаў зарганізаваць кантроль і верыфікацыю спынення агню. Перамір’е дало б магчымасці падрыхтаваць адказы на ўсе пытанні пра доўгатэрміновую бяспеку і «рэальны, надзейны мір, пакласці на стол план завяршэння вайны». 


«Мы не ставім умоваў, якія штосьці ўскладняюць. Гэта Расея робіць. Як мы заўсёды і казалі, адзіны, хто будзе ўсё зацягваць, адзіны, хто будзе неканструктыўны, – гэта Расея. Ім патрэбная вайна. Пуцін скраў гады міру і працягвае гэтую вайну – дзень за днём», – сказаў Зяленскі.


Прэзідэнт Украіны перакананы, што цяпер трэба ціснуць на Пуціна, уводзіць санкцыі.

,,

«Будзем працаваць і далей з нашымі амерыканскімі партнёрамі, з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, з усімі ў свеце, хто хоча міру, каб прымусіць Расею завяршыць вайну», – рэзюмаваў Уладзімір Зяленскі.


Падчас перамоваў паміж ЗША і Украінай 11 сакавіка ў Саудаўскай Аравіі амерыканскі бок прапанаваў спыніць агонь на 30 дзён. Украінская дэлегацыя пагадзілася і заявіла, што гатовая да працягу міру ў выпадку, калі гэтыя ўмовы адначасова прыме і будзе выконваць Расейская Федэрацыя.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10