Турэмшчыкі сілаю «забівалі» татуяванні з Пагоняю

Сын і ўнук святароў стаўся палітвязнем, бо яго «замовіў» генерал.

Андрэй Аўсіевіч правёў у зняволенні 3,5 года з палітычных матываў, бо напісаў каментар пра дачку генерала, а той «замовіў» хлопца.

Адзін з каментароў Андрэя расцанілі як распал сацыяльнай варажнечы.

,,

«Неафіцыйна ў ГУБАЗіКу мне паказалі каментар пад допісам дачкі генерала, якая вучылася ў Польшчы.


Я напісаў, што яе трэба пазбавіць візы».Турма не зламала Андрэя, ён працягвае прытрымлівацца хрысціянскіх каштоўнасцяў сумленнасці і праўды. І цяпер ён звярнуўся да людзей з просьбаю дапамагчы, бо выехаў з Беларусі з адным заплечнікам.

Таксама ў праграме «Беларус беларусу»:


  • Прапаведнік і бацька сямёх дзяцей зарганізаваў у Варшаве дапамогу для людзей у патрэбе