навіны

Літва паспрабуе ўпэўніць ЗША не здымаць калійных санкцыяў з Менску

Беларускія калійныя ўгнаенні. Фота: БелТА
Беларускія калійныя ўгнаенні. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас хоча растлумачыць Злучаным Штатам, што магчымае змякчэнне санкцыяў у дачыненні Беларусі было б вялікай памылкай. Пра магчымасць гэтага раней паведамлялі некаторыя медыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ria.ru

Беларускі порт у расейскім Прымор’і «стаў на якар» праз фінансы

навіны

«Сёння рэжым Беларусі, праз падаражэнне лагістыкі і дзейныя санкцыі, не атрымлівае проста ў бюджэт амаль паўмільярда долараў ЗША ад экспарту ўгнаенняў. Гэта значная сума, і калі мы вернем яе ў бюджэт, не думаю, што Літве ці нашаму рэгіёну ад гэтага стане лепш», – сказаў літоўскі прэм’ер у інтэрв’ю «DELFI».

На думку Гінтаўтаса Палуцкаса, новая адміністрацыя ЗША мусіць улічваць не толькі патрэбу ў калійных угнаеннях, але і пагрозы бяспецы, што паўстануць у выпадку падтрымання эканомік варожых краінаў.

«Калі будзем здымаць санкцыі з Беларусі і Расеі, то ад гэтага ў NATO ці ЗША праблемаў не зменшыцца, а толькі паболее. Пакуль у нас ёсць NATO як галоўны абарончы парасон (я не чуў, каб ЗША абяцалі выйсці з яго), то ствараць сабе дадатковыя праблемы, фінансуючы тыя рэжымы, якія хочуць ваяваць з краінамі NATO, дакладна няма ніякага сэнсу», – растлумачыў ён.

Палуцкас не выключае, што Вугоршчына будзе перашкаджаць Еўразвязу працягваць санкцыі, але ён спадзяецца, што лідары ЕЗ здолеюць «выключыць гэтую шкодную пазіцыю з працэсу прыняцця пастановаў».

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы і Другі дэпартамент аператыўных службаў выпусцілі справаздачу з ацэнкамі пагрозаў нацыянальнай бяспецы. Вялікая ўвага ў ім нададзеная і Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10