Чаму мода ў XVII стагоддзі ашалела?

Эпоха шляхецкага гонару, вайсковых канфліктаў і шалёных модных тэндэнцыяў – менавіта такім было XVII стагоддзе.

Сярод рэканструктараў нават ёсць жарт: калі ты заняўся жаночаю модаю гэтага перыяду, рыхтуй шафу на сто сукенак – па адной на кожны год! І гэта факт: адзенне пачатку стагоддзя адрозніваецца ад строяў сярэдзіны, а з канцом XVII стагоддзя наогул не мае нічога агульнага.

Як жанчынам таго часу ўдавалася змяняць свой стыль хутчэй, чым сённяшнім модным блогерам? Што такое кшталт, і чаму без спецыяльнай падушкі вобраз быў бы няпоўны? А галоўнае – ці зручна жыць у гарсэце з фішбінамі? Спойлер: не вельмі, але выглядае шыкоўна!

У новым выданні праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава раскрые ўсе сакрэты шляхецкага строю XVII стагоддзя.