навіны

У польскі пракат выйдзе фільм пра беларускую палітзняволеную журналістку

Кадр з фільму «Пад шэрым небам». Фота: pixabay.com
Кадр з фільму «Пад шэрым небам». Фота: pixabay.com
podpis źródła zdjęcia

28 сакавіка ў польскіх кінатэатрах стартуе паказ фільму «Пад шэрым небам» беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч.

Стужка прысвечаная журналістцы Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай), якая стала адною з самых вядомых беларускіх палітзняволеных. Фільм апавядае пра ейны лёс, а таксама рэпрэсіі, што закранулі незалежных журналістаў у краіне.


Кацярыну Андрэеву, якая працавала на тэлеканале «Белсат», затрымалі ў 2020 годзе пасля стрыму з плошчы Пераменаў у Менску. Спачатку яе засудзілі на два гады калоніі, а затым – яшчэ на шэсць гадоў за «дзяржаўную здраду».


Рэжысёрка Мара Тамковіч неаднаразова звярталася да тэмы палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Ейная новая стужка мае на мэце прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да лёсу Кацярыны Андрэевай ды іншых журналістаў, якія застаюцца за кратамі.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10