навіны

Беларускага ўцекача абвінавацілі ў падпале гандлёвага цэнтру ў Варшаве

Здымак носіць ілюстрацыйны характар.
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: PAP / Leszek Szymański
podpis źródła zdjęcia

У Варшаве ўсплылі новыя звесткі пра леташні буйны пажар у гандлёвым цэнтры на вуліцы Марывільскай.

Паводле следства, да інцыдэнту можа быць датычны нібыта беларускі ўцякач, які дзеяў як шпіён і падпальшчык. Паводле польскіх медыяў, мужчына зарганізаваў пажар дыстанцыйна, а свой учынак зафіксаваў на тэлефон.


Пажар у гандлёвым цэнтры «OBI» адбыўся яшчэ ў красавіку 2024 года. Прычына тады не набыла шырокага розгаласу, бо полымя хутка зліквідавалі дзякуючы сучасным супрацьпажарным сістэмам і аператыўным дзеянням адмыслоўцаў. Аднак, як паведамляе выданне «Rzeczpospolita», матэрыяльныя страты склалі каля 3,5 млн злотых. Агонь нанёс пашкодзіў адну з зонаў гіпермаркету, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў, бо пажар адбыўся ўначы.


Падобны выпадак паўтарыўся праз месяц, калі ў гандлёвым цэнтры на Марывільскай адбыўся яшчэ больш маштабны пажар. На гэты момант польскія следчыя спрабуюць устанавіць, ці звязаныя гэтыя два здарэнні і ці сапраўды за імі стаяў чалавек, які выдаваў сябе за беларускага апазіцыянера.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10