навіны

У Беларусі зафіксавалі скачок цэнаў на тавары

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: newgrodno.by
podpis źródła zdjęcia

Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў пра змены спажывецкіх цэнаў у лютым 2025 года.

Паводле ведамства, індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў Беларусі вырас на 5,6 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым спажывецкая інфляцыя ў краіне паскорылася – за студзень яна складала 5,2 % у гадавым вымярэнні. Цэны на харчы за апошнія 12 месяцаў павысіліся на 6,7 %, на нехарчовую групу – на 3,4 %, на паслугі – на 6,5 %.


У параўнанні са студзенем, цэны ў лютым выраслі на 1,3 %. Харчы падаражэлі на 0,7 %, нехарчовыя тавары – на 0,5 %, паслугі – на 3,5 %.


Беларусь падзяляе з Расеяй другое месца ў ЕАЭС паводле росту цэнаў на прамысловую прадукцыю. Як сведчаць статыстычныя звесткі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), у студзені 2025 года цэны на прамысловую прадукцыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) у параўнанні з снежнем 2024-га выраслі на 0,5 %, а ў гадавым вымярэнні – на 9,4 %.


Таксама, па выніках студзеня – снежня 2024 года, Беларусь заняла другое месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) паводле росту прамысловай вытворчасці ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га. Пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак дэпартаменту статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).


Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, запасы гатовай прамысловай прадукцыі на складах па выніках студзеня 2025 года склалі Br 9,716 млрд. Са студзеня 2016-га яны павялічыліся ў 2,7 разу (з Br 3,57 млрд).


Найгоршую дынаміку зафіксавалі ў Берасцейскай вобласці, дзе затаваранасць стала большая ў 3,4 разу.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10